1 студзеня 2019 года наша краіна адзначыла стагадовы юбілей з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. БССР – цэлая эпоха ў гісторыі нашай краіны, якая праіснавала на працягу сямі дзесяцігоддзяў і заклала падмурак для сучаснай беларускай дзяржаўнасці. Юбілейная дата, што ў хуткім часе мае быць, стала выдатнай падставай для сустрэчы і размовы з настаўнікам гісторыі, ветэранам педагагічнай працы Тамарай Харкевіч (на здымку).