Спецпроект

ЭЛЕГАНТНЫЙ ВОЗРАСТ

ЗРАБІЦЬ ЖЫЦЦЁ НАСЫЧАНЫМ МОЖНА Ў ЛЮБЫХ АБСТАВІНАХ

1 февраля 2013 | 55818 | Татьяна Лопатина | 34790 | 156 | 0 | 0 | 4 | 78 | 122
Калі знаёмішся з такімі людзьмі як Ніна Паўлаўна Гаганава, то з прыемнасцю адзначаеш, што некаторыя сапраўды з гадамі не губляюць актыўнасці і інтарэсу да жыцця, а значыць і маладосці! Ад такіх аптымістаў зараджаешся станоўчымі эмоцыямі і карыснымі парадамі, новымі ўражаннямі і лёгкімі адносінамі да жыцця. А гэткі факт проста патрабуе адлюстравання ў газетным артыкуле. Давайце знаёміцца!

У РОДНУЮ ВЁСАЧКУ
З ПІЦЕРА


Ужо каторы год былая гараджанка жыве ў роднай вёсачцы Люцькава, якую пакінула на дзясяткі гадоў, каб пажыць у горадзе Пятра Вялікага. І пажыла, і дзяцей годных выхавала, і нават кватэру камунальную вось-вось магла абмяняць на сваю асабістую жылую плошчу, але пацягнула сэрца на малую радзіму да бацькі, які пасля смерці маці застаўся зусім адзін. І вось разам з мужам яна атабарылася ў  родных мясцінах, у любым з дзяцінства доме.

Камусьці складана нават уявіць сабе жыццё гарадской жанчыны ў вёсцы, у самай звычайнай хаце, але толькі не Ніне Паўлаўне.
– Галоўнае для мяне свежае паветра і вада ў хаце, а ўсё астатняе – гэта дробязі жыцця, – разважая мая візаві.
І па вачах бачна, што яна не хітруе  – уся свеціцца і шчыра ўсміхаецца.
– І чым гэта Вы сябе тут займаеце, цікава мне даведацца, каб так выглядаць і такі настрой мець? – пытаюся я.

Аказваецца, спраў і заняткаў у жанчыны  дастаткова. Па-першае, гэта справы хатнія – прыбрацца, ежу прыгатаваць, па-другое, дагледзець жывёлу (тры сабакі, пяць катоў, курачкі). А пасля, калі гэта не летне–восеньскі гарачы сезон, а як цяпер зімовы адпачынак, жанчына мае шмат часу для рэалізацыі сваіх захапленняў.  А іх у яе нямала!

ВЯЖУ З 18 ГАДОЎ,
А ВЫШЫВАЦЬ ХАЧУ
НАВУЧЫЦЦА ЦЯПЕР


І гэта не традыцыйны для многіх пенсіянераў тэлесеанс, а, да прыкладу, вязанне, якім жанчына захапляецца з 18 гадоў. Яшчэ першая свякроў навучыла Ніначку вязанню. У маладосці вязала для сваіх траіх дзетак: пінеткі, кофтачкі, шкарпэткі, рукавічкі. А цяпер займаецца гэтай справай у асноўным для сябе – кофтачкі самых розных колераў і мадэляў – тут яе фантазіі ёсць дзе разгуляцца! Ну, і калі-нікалі яна абнаўляе калекцыю шкарпэтак і рукавіц сваім любімым мужчынам.

Па словах жанчыны, вязанне расслабляе і нават нармалізуе ціск!
– Ведаеце, я тэлевізар проста так не гляджу, толькі пад нейкую справу,  слухаю яго. Вось не так даўно сяброўка мне падарыла  набор для вышывання з вельмі прыгожымі краявідамі вёсак,  і я вырашыла, што ў бліжэйшы час проста павінна навучыцца вышываць крыжыкам, – гаворыць Ніна Паўлаўна.

Калісьці даўно выдатна вышывала яе матуля, таму вышыванне – гэта як маленькая вандроўка ў дзяцінства, у тыя часы, калі маці вечарамі  карпела над новым складаным узорам…

НОСІЦЬ ВАЛЁНКІ
З АЎТАРСКІМ
УПРЫГАЖЭННЕМ


У горадзе Ніна Паўлаўна на абцасіках пахадзіла, а на роднай зямельцы –  перавага валёнкам. Як натура паэтычная, простыя валёнкі насіць не хоча, а вось упрыгожаныя – самае тое!

Вялікія старадаўнія гузікі, незвычайныя карункі, трохі фантазіі – і зусім іншы выгляд!
–Я гатова не толькі сабе расшыць валёнкі! Для маладой жанчыны адзін узор падыйдзе, дзіцяці іншы! А для больш сталых жанчын, як я, трэба нешта больш стрыманае, някідкае, саліднае, – разважае рукадзельніца.

ВУДЗІЦЬ РЫБУ
ЛЕПШ ЧЫМ
ЯКІ МУЖЧЫНА


А калі прыходзіць пара зімовай рыбалкі, то Ніну Паўлаўну нічога дома не можа ўтрымаць! Гэтая справа ёй па душы з самага дзяцінства. Прычым, прыстасаванні для гэтага ў яе самыz простыя, і, як кажуць, класічныя.

–Ведаеце, я калі маладая была нават на Фантанцы ў Піцеры рыбу вудзіла! І вось аднойчы да мяне падыйшоў пажылы мужчына і з захапленнем стаў мяне хваліць. Ён заўважыў, што я кожныя выхадныя сяджу з вудачкаю, прычым дастаткова паспяхова. І ў адзін выдатны дзень гэты мой знаёмы, дарэчы, блакаднік, з якім потым мы сталі сябраваць, паднёс мне цудоўны падарунак – вудачку і спецыяльную металічную скрыню для рыбалоўных прыстасаванняў. Вось з гэтым падарункам я не разлучаюся ўжо доўгія гады! – кажа жанчына.

Рыбу яна ловіць на чарвяка ці на матыля. Апошні  ўлоў склаў 50 рыбак памерам з далонь. Такім чынам не толькі яе мужчыны, але і каты накормлены заўсёды.
–Калі прыпякае зімовае сонейка, то, на мой погляд, няма больш прыемнага занятку, чым павудзіць рыбку. У гэты час можна падумаць пра нешта важнае, палюбавацца зімовым краявідам. А які потым апетыт, які настрой! – смяецца Ніна Паўлаўна.

ПРЫЛАШЧЫЦЬ
ЖЫВЁЛІН
І ПАЧЫТАЦЬ КНІЖКІ
ПАСПЯВАЕ


А ў той час калі рыбу заканадаўства лавіць не дазваляе, каб падыхаць свежым паветрам яна выходзіць у двор, дзе чакаюць аж тры сабакі.

–Я са сваімі сабачкамі пабегаю, пагуляю, прылашчу  іх, “падзара джуся” ад іх станоўчымі эмоцыямі і зноў гатова да новых спраў і дзеянняў! Рэкамендую ўсім болей часу праводзіць з братамі нашымі меншымі. А якія ў нас каты! У кожнага члена сям’і свой любімец. У мяне, напрыклад, сіамская кошачка Сюзана самая любімая, хоць яна ўжо і старэнькая, але вельмі верная, ласкавая, яна мяне лечыць! – кажа Ніна Паўлаўна.
А яшчэ адным яе захапленнем, якое падтрымлівае маладосць, з’яўляецца чытанне. Акрамя перыядычнай прэсы – сямейства выпісвае шмат газет – жанчына чытае і кнігі. Раней выбірала класічныя творы – вершы, раманы, а сёння гэта дэтэктывы. Любімыя яе аўтаркі дэтэктыва – Усцінава і Данцова.

–А ведаеце, жыццё трэба цаніць, гэта я зразумела яшчэ ў маладосці, калі трапіла ў аварыю. Болей года  папраўлялася ад трох пераломаў і многа чаго перадумала. Пабачыла ў бальніцах сапраўды хворых і бяздольных людзей, якія без старонняй дапамогі нічога зрабіць не могуць! А што мы, здаровыя: рукі, ногі ёсць, толькі працуй, варушыся ды настрой падрыхтуй і ўсё будзе ў парадку!  Многае залежыць ад нашых думак і жадання жыць поўным жыццём! Я і дзяцей сваіх так выхоўвала і ўсім знаёмым раю – радуйцеся кожнаму дню!

Ну што тут скажаш? Застаецца толькі пажадаць маёй гераіні моцнага здароўя і доўгіх год жыцця!


Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Ирина Гореликова
276

" Дым в котельной стеной стоял, от него кожа на руках слезала" Вячеслав Самодахов о работе на котельной.

Ирина Гореликова
257

Послушные дети и забывчивые взрослые. Милиционеры проверяют и напоминают Правила дорожного движения

Голос Россонщины
80

Кто представит профсоюзы Витебщины в ВНС

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ