Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

ЛЁГКІХ ВЕСНАВЫХ ПАЛЯВЫХ РАБОТ НЕ БЫВАЕ...

14 апреля 2010 | 84460 | Маргарита Алексеева | 105386 | 167 | 0 | 0 | 14 | 179 | 441
Правядзенне ў раёне веснавой палявой кампаніі – на сённяшні дзень адно з галоўных пытанняў, якое турбуе кіраўніцтва раённай выканаўчай улады. Бо, думаю, не трэба гаварыць пра тое, наколькі важна ў самыя сціслыя  тэрміны і якасна завяршыць сяўбу, наколькі ад гэтага залежыць сёлетні ўраджай, а значыць, і фінансавы стан сельгасвытворцаў Расоншчыны.
Сустракаючыся з намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргеем Мікалаевічам Зінькевічам, я ставіла перад сабой канкрэтную задачу: пачуць ад  яго, а потым расказаць чытачам раённай газеты пра падрыхтоўку і правядзенне веснавых палявых работ, пра тыя праблемы, якія паўсталі перад працаўнікамі сяла.

– Сяргей Мікалаевіч, першыя зярняты кінуты ў глебу, а гэта  значыць, пасяўная  кампанія стартавала і паступова набірае абароты. На Ваш погляд, як яна складзецца для расонскіх хлебаробаў?
– Напружана, хаця лёгкіх веснавых палявых работ, напэўна, не бывае. Бо паспяховае і эфектыўнае раслінаводства залежыць ад многіх складаючых, у тым ліку і ад умоў надвор’я. А яны ў гэтым годзе, мякка кажучы, не вельмі спрыяльныя. Перш за ўсё гэта датычыцца высокай вільготнасці глебы і невялікай колькасці сонечных дзён, якія б дапамаглі падсушыць зямлю.
Але ж мы ўсё роўна не адстаём, а нават апярэджваем леташні графік работ. На сённяшні дзень узарана і пасеяна адпаведна ... і ... гектараў, што складае ... і ... працэнтаў ад запланаванага. Роўна год назад гэтыя паказчыкі складалі ... і ... гектараў.
– Хто з сельгаспрадпрыемстваў першым  вывеў на палі сельгастэхніку?
–  Сельгаспрадпрыемства «Краснаполле», дзе яшчэ з 6 красавіка пачалі сеяць люпін, бо на Краснапольшчыне больш  пясчаная глеба і больш высока размяшчаюцца пасяўныя плошчы. Потым да яго далучыліся «Дворышча-Рас» і «Сяляўшчына». На  сённяшні дзень ужо паўсюдна  вядуцца работы. Праўда, як правіла,  мы імкнёмся выкарыстоўваць лёгкую глебаапрацоўчую тэхніку, такую, як МТЗ-80, МТЗ-30.32, бо цяжкія энерганасычаныя трактары праходзяць з цяжкасцю.
– Вы закранулі тэму тэхнічнага забеспячэння пасяўной кампаніі. Як Вы  ацэньваеце яе па ўсяму раёну?
– Скажам так, здавальняюча. Дзякуючы намаганням перш за ўсё старшыні райвыканкама А. М. Шубскага, за мінулы год для сельгаспрадпрыемстваў было набыта звыш 100 адзінак тэхнікі. І вось некалькі дзён назад ужо зроблены першы ўзнос на атрыманне па лізінгу яшчэ  36 адзінак на агульную суму звыш 3,7 мільярда рублёў. Сярод іх 9 трактароў МТЗ-30.22, два«Амкадоры-320», 6 пасяўных агрэгатаў, два падборшчыкі камянёў, 8 – «ПРТ – 7А» і іншае. А гэта значыць, праблема недахопу сельскагаспадарчай тэхнікі будзе стаяць  менш востра.
Але ж  не значыць, што мы поўнасцю сябе забяспечылі. Яшчэ шмат трэба для таго, каб сказаць з поўнай упэўненасцю: «У нас ёсць для працы ўсё неабходнае». Асабліва адчуваецца недахоп збожжасушыльнай тэхнікі. Таму ўжо цяпер мы плануем пачаць будаўніцтва сушыльнага комплексу ў сельгаспрадпрыемстве «Сяляўшчына».
– Калі ласка, агучце планы, якія рэалізоўваюць хлебаробы ў час сёлетняй пасяўной кампаніі.
– Па-першае, працаўнікам сяла трэба сёлета павялічыць плошчы пад сяўбу яравых збожжавых культур у параўнанні з мінулагоднім на 600 га. Цяпер збожжавымі будзе засеяна 3 855 гектараў. Кукуруза зойме 1 100 гектараў плошчаў, яравы рапс – 200, бульба – 100 гектараў.
Акрамя таго, пад яравую сяўбу трэба ўзараць 1600 гектараў і апрацаваць яе належным чынам. Гэтым відам работы займаюцца ўсе гаспадаркі, акрамя сельгаскааператыва «Клясціцы», працаўнікі якога падрыхтавалі плошчы да веснавой сяўбы яшчэ восенню.
– А  як наконт наяўнасці насеннага матэрыялу?
– Для сяўбы запланаваных плошчаў пад яравыя збожжавыя культуры неабходна звыш 860 тон насення. І яно ў нас ёсць у наяўнасці і, што немалаважна, дастаткова высокай 1 – 3 рэпрадукцыі. Цяпер вядзецца яго пратручванне. Няма праблем і з насеннем рапсу і кукурузы. Чаго не хапае, дык гэта насення бульбы. Таму цяпер вырашаем пытанне наконт набыцця недастатковых 70 тон. 
– Да якіх яшчэ відаў работ прыступілі ў гаспадарках раёна?
– Паўсюдна вядзецца падкормка азімых, крыжакветных культур, шматгадовых траў, а таксама пашы і сенакосаў. Пад сяўбу ўносяцца мінеральныя, азотныя і калійныя ўгнаенні.
– Яшчэ ў мінулым годзе старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Косінец патрабаваў арганізаваць на пасяўной і на жніве работу такім чынам, каб на кожным трактары штодзённа працавалі па два механізатары. Наколькі дадзенае даручэнне будзе выканана на Расоншчыне?
– На жаль, у нашым раёне не хапае механізатарскіх кадраў. Аднак гэта не значыць, што мы не будзем выконваць даручэнне старшыні аблвыканкама. Дзякуючы кадравай падтрымцы шэфаў-прадпрыемстваў, на кожным энерганасычаным трактары будуць працаваць у дзве змены. Выключэнне – сельгаспрадпрыемства «Краснаполле», кіраўніцтва якога разлічвае толькі на ўласныя сілы і ўпэўнена гаворыць пра тое, што трактары і з адным механізатарам будуць працаваць ад цямна да цямна.
– Думаю, што іх праца будзе з годнасцю аплочвацца?
– Безумоўна, той, хто ў час вясенне-палявых работ працуе з душой і на сумленне, будзе і зарабляць неблагія грошы: прыкладна 1,5 – 2 мільёны рублёў.
Акрамя таго, Расонская раённая арганізацыя прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу аб’явіла раённыя спаборніцтвы на вясенне-палявых работах. Іх пераможцы – трактарысты-машыністы, якія ўспахалі і пасеялі найбольшую колькасць гектараў, атрымаюць каштоўныя падарункі ў памеры 250 тысяч рублёў.
– Дрэнны той гаспадар, хто ўжо вясной не думае пра ўраджай. Колькі, на Вашу думку, сёлета хлебная ніва Расоншчыны дасць збожжа?
– Мы разлічваем атрымаць 14 800   тон збожжа, што на 1 600 тон больш леташняга. А ўраджайнасць павінна скласці не менш 25 цэнтнераў з гектара. Хаця мы разумеем, што гэта не шмат, але ж рэальна ацэньваем уласныя магчымасці. 
– І апошняе пытанне. Калі плануеце завяршыць сяўбу?
– Старшынёй абласнога выканаўчага камітэта  пастаўлена задача на тэрыторыі Віцебшчыны поўнасцю завяршыць вясенне-палявыя работы да 1мая. Задача складаная, але ж мы зробім усё ад нас залежнае, каб выканаць яе.
                                 
Гутарыла Маргарыта АЛЯКСЕЕВА.
Фота аўтара.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Елена Кириллова
468

Невнимательность и незнание - основные причины пожаров. Спасатели проводят акцию

Ирина Гореликова
464

Госавтоинспекторы контролируют ситуацию на дорогах района

Ирина Гореликова
441

Виктора Бодунова наградили юбилейной медалью "20 лет органам и подразделениям по чрезвычайным ситуациям".

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ