СЕМЬЯ

ІМ ПАШЧАСЦІЛА ЖЫЦЬ У ЗГОДЗЕ І КАХАННІ

18 октября 2013 | 61700 | Татьяна Лопатина | 78763 | 167 | 0 | 0 | 19 | 138 | 185


Уладзімір і Алена Глушыны з Клясціц разам больш за 30 гадоў. У працы і хатніх клопатах праляцелі гады, як адно імгненне. І кожны дзень Алена адчувала сябе каханай і неабходнай жанчынай для свайго Валодзечкі, а ён ні разу не пашкадаваў, што жыве са сваёй прыгажуняй! Нарадзілі яны дваіх дзяцей, дом свой у парадку трымаюць. І муж, і жонка адбыліся як прафесіяналы на працоўных месцах. За ўсё гэта ў вёсцы паважаюць сям’ю Глушыных.  Яны на самой справе з’яўляюцца найлепшым прыкладам для моладзі, якая толькі пачынае сваё сямейнае жыццё. Пра сакрэты сямейнага шчасця і дарабыту мы пагаварылі з Аленай Іванаўнай і Уладзімірам Лявонцьевічам.


Адразу спадабаліся
адзін аднаму


Калі сустрэліся маладыя людзі, то Алена працавала прадаўцом у Клясціцкім магазіне прадуктовых тавараў, а Уладзімір прыехаў з Наваполацка ў мясцовы калгас у якасці механізатара падшэфнай арганізацыі. Хлопец и дзяўчына адразу спадабаліся адзін аднаму – чарнавокая і сарамлівая Аленка і стройны ўсмешлівы Валодзечка адчулі, што ім хораша разам. Уладзімір стаў сустракаць і праводзіць дадому дзяўчыну кожны дзень пасля работы і так вечар за вечарам заваёўваў яе сэрца.

Ажаніліся яны пасля трох месяцаў знаёмства і сталі жыць у Кляс-ціцах. Малады муж спачатку працаваў у «Сельгасхіміі», жонка  – у магазіне. Гэта сёння ў іх свая лазня, шклопакеты ў хаце, патроху мэбля новая з’яўляецца, машына пральная і аўтамабіль ёсць, а спачатку было ўсё вельмі проста…

Атрымалі кватэру, нарадзілі сына Сашу, а праз пяць гадоў дачку Алесю. Дзеці падрасталі, дабавілася клопатаў, сям’я стала марыць пра ўласны дом.

І вось іх мара здзейснілася – Глушыным калгас выдзеліў дом. Шчасцю сям’і не было межаў. Алесьцы на той момант было 5 гадоў, Сашачку 11. Уладзімір адчуў сябе сапраўдным гаспадаром, стаў займацца домам. Спачатку зрабілі касметычны рамонт, паднавілі печы. Сказаць, што адразу ўсё атрымалася і заблішчала, нельга. Быў цяжкі перыяд у дзяржаве – разваліўся Савецкі Саюз, не хапала многага, не толькі будаўнічых матэрыялаў, але і прадуктаў. Ды і заробкі былі мізерныя. Але крызісная сітуацыя ў краіне не паўплывала на адносіны ў сям’і – Глушыных гэта толькі аб’яднала. 

Праца –
важная частка жыцця


Трэба сказаць, што і муж, і жонка лічаць – кожны чалавек павінен працаваць. Так, Алена Іванаўна больш за 30 гадоў у гандлі. Графік работы прадаўца ў вясковым магазіне такі, што два дні з 8 раніцы да 8 альбо 10 гадзін (у летнія месяцы) вечара яна на працы, потым два выхадных. У працоўныя дні жанчына вельмі стамляецца. Яна адказвае ў магазіне за каўбасны і вінна-гарэлачны аддзел, а таксама на ёй раскладка фруктаў. За дзень так налічыцца грошай, наважыцца прадуктаў, а калі і машыну не адну з новай партыяй прадуктаў разгрузіць, што не адчувае, як кажуць, ні рук, ні ног. Муж разумее гэта і заўсёды дапамагае жонцы.  Традыцыйна на Уладзіміры  ранішнія клопаты па доглядзе гаспадаркі – пакарміць свіней, курэй, сабаку. Ён  заўсёды падымаецца крыху раней. Алена ўстае, каб пакарміць мужа, потым гатуе  ежу для сям’і на цэлы дзень. І так было заўсёды.

А яшчэ абавязкова кожны раз муж сустракае яе пасля працоўнага дня на аўтамабілі.
Уладзімір Лявонцьевіч усё жыццё працуе механізатарам – спачатку ў «Сельгасхіміі», потым у калгасе, некаторы час працаваў у камунальнай гаспадарцы. Цяпер механізатар  у ТАА «Клясціцы». На працы ён на добрым рахунку – адказны, вопытны, заўсёды акуратна абслугоўвае тэхніку. Вясной, летам і восенню больш напружаны графік: працуе механізатар з раніцы да цямна, але ў гэты перыяд радуе заробак. Зімой у механізатара працы, канешне, менш, таму менавіта ў гэты перыяд ён ідзе ў водпуск. 
Жонка з павагай ставіцца да працы мужа, кожны дзень чакае яго з поля, выслухоўвае яго праблемы і клопаты.

–Я нічога не разумею ў тэхніцы, але ведаю, што Валодзю трэба выказацца, і слухаю яго не зусім для мяне блізкія назвы дэталяў і механізмаў, – смяецца Алена.

Дзеці – гэта радасць,
унукі – двайное шчасце!


Асаблівыя адносіны ў Алены Іванаўны і Уладзіміра Лявонцьевіча да дзяцей. Як кажуць, адным з самых горшых пакаранняў для бацькоў з’яўляюцца дрэнныя дзеці. У гэтым плане муж і жонка шчаслівыя людзі. Алеся і Саша – дзеці, за якіх можна толькі радавацца. З маленства яны бачылі, як цяжка працуюць бацька і маці, як імкнуцца, каб у сям’і заўсёды быў дабрабыт. Вялікая гаспадарка, дом у поўным парадку, штодзённая праца – гэта тое, што для малодшых Глушыных норма. Можа, таму дзеці выраслі клапатлівымі, уважлівымі, працалюбівымі і самастойнымі.

Саша адразу ўзяў на сябе функцыі старэйшага брата – быў патрабавальны і строгі і толькі з часам стаў больш пяшчотны і ўважлівы да сястрычкі. Алеся з дзяцінства любіла займацца кветкамі – і хатнімі, і тымі, якія вырошчваюцца ў кветніку. А яшчэ яна першая памочніца маці – прыбірае ў доме, падрыхтоўвае прадукцы для нарыхтоўкі на зіму. Але галоўнае, лічаць бацькі, – гэта тое, што з дзецьмі ў іх ёсць сапраўдны душэўны кантакт. Ім хочацца дзяліцца не толькі добрымі навінамі, але і набалелым..

Аляксандр жыве ў суседняй Расіі, але раз у два месяцы прыязджае да бацькоў і сястры. У яго расце дачка Вікачка, штогод яна абавязкова наведвае бабулю і дзядулю. Алеся ў гэтым годзе атрымала вышэйшую адукацыю ў Маскве,  цяпер яна дыпламаваны бухгалтар.  Бацькі вельмі ганарацца гэтым фактам. Але галоўная падзея года – усё ж прыбаўленне ў сям’і. Алеся месяц таму стала мамай, нарадзіла бабулі з дзядулем унучку Аляксандру!

– Валодзя, ведаеце, такі выдатны дзед! Вы не ўяўляеце, з якой нецярплівасцю ён чакаў унукаў. Першая наша ўнучачка далёка, а меншая тут, у Клясціцах. Ён з такой асалодай бярэ малую на рукі, агукае, – кажа Алена Іванаўна.

Задаволены бацькі і адносінамі ў сям’і дачкі. Будучы зяць, да слова, пазнаёміўся з дачкой тады, калі бацька працаваў у камунальнай гаспадарцы. Аляксею Алеся спадабалася адразу, а вось сэрца дзяўчыны прыйшлося яшчэ заваяваць. Больш года яны сябравалі і толькі потым ажаніліся. Пяць гадоў разам ужо – праверылі пачуцці, Алеся адукацыю вышэйшую атрымала – і вось дачушку нарадзілі.

Вельмі прыемна бацькам, што Алеся на 100 працэнтаў пераняла лепшыя сямейныя традыцыі Глушыных – у яе маладой сям’і пануюць каханне, павага і жаданне зразумець.
Хочацца пажадаць, каб у гэтай сям’і шчасце і ласка захоўваліся доўгія гады. Добрыя людзі заслугоўваюць годнага жыцця!

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Елена Кириллова
279

Открывать предприятия, развивать производство и сферу услуг. Анатолий Линевич посетил Россонский район

Алёна Бородулькина
172

Сколько родилось детей и новых семей в районе? Какими редкими иенами называли родители детей?

Елена Кириллова
151

Строим будущее вместе. Делегат Всебелорусского народного собрания Владимир Быков – о развитии малочисленных регионов, о строительстве сильного государства

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ