Спецпроект

ОБРАЗОВАНИЕ

ПРЫМАЮЦЬ ВІНШАВАННІ НАСТАЎНІКІ

29 сентября 2011 | 80527 | Ольга Лебедева | 469934 | 156 | 0 | 0 | 163 | 312 | 665
Есть профессии, к которым относятся с особым  уважением. И педагог – одна из них. Быть учителем – не просто призвание, а судьба. Только человек с тонкой душой, горячим сердцем  и огромным багажом знаний может донести до юных умов  самое важное, нужное, помогая добрым словом, мудрым советом.

 В преддверии профессионального праздника хочу отметить показательную работу коллективов Селявщинской, Клястицкой школ, детского сада №1 «Криничка». Учреждения образования и воспитания могут гордиться воспитателями О. Л. Ковалёнок, Н. Н. Карпинской, О. А. Рынцевич, О. Н. Зуевой, Н. В. Кураш, И. В. Сельчонок, учителями Т. Л. Агеевой, О. А. Банновой, Р. И. Байковой, Л. В. Воробьёвой, Т. В. Харкевич, Т. А. Богданович, Г. В. Петоченко, И. В. Хоменок, , Л. В. Малаш, Н. С. Островской, В. И. Новицкой, Т. Ф. Кухоревой, Е. Б. Морозовой, Ю. П. Деревяго, А. И. Поздняковой, А. В. Мирошниковой, Т. М. Скурат, В. И. Селезнёвым и т.д. Самые тёплые и сердечные поздравления ветеранам педагогического труда  З. И. Иваненко, В. Э. Варатынской, А. А. Шильдяевой, Е. В. Бондаревой, З. С. Сутович, И. Б. Коляда, А. И. Петровой, Н. И. Земляковой, М. Г. Домниной, М. В. Канаш, А. А. Доминич, Т. Б. Брикса и другим.

Не могу не отметить вклад в общее дело работников отдела образования О. Н. Спиридоновой, Е. И. Мурашко, С. С. Селявской, Т. В. Буловой.Я желаю успехов всем, кто вносит вклад в развитие образования, а значит, в будущее страны. Творческих удач вам на избранном пути, оптимизма, свершения  задуманного, крепкого здоровья и счастья.       
    Виктор МЕЛЬНИКОВ, начальник отдела образования райисполкома. 

 
Менавіта на іх з новага навучальнага года трымаецца  вучэбна-выхаваўчы працэс установы адукацыі.  Юлія Пятроўна Дзеравяга, Ірына Аляксандраўна Якаўлева, Ніна Іванаўна Маісеева (на здымку злева направа), упершыню працуюць у адзінай звязцы, і ў іх гэта атрымліваецца нядрэнна.

Як вядома, усяму галава – дырэктар. У Сяляўшчынскай базавай школе-садзе іх два – цяперашні і былы. Па сямейных абставінах пайшла з пасады ў настаўнікі рускай мовы і літаратуры вопытны кіраўнік Ніна Іванаўна, але цяпер з задавальненнем перадае накоплены вопыт Юліі Пятроўне, якая дагэтуль вяла ўрокі гісторыі, беларускай мовы і літаратуры ў Янкавіцкай школе.

Былы дырэктар пакінула пасля сябе  моцную каманду аднадумцаў і трывалую матэрыяльна-тэхнічную базу. Чаму менавіта Юліі Дзеравяга даверылі кіраваць установай адукацыі? На гэтае пытанне адказаў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Віктар Мельнікаў:

– На Юлію Пятроўну выбар паў невыпадкова. Яна энергічная, мэтанакіраваная, творчая асоба з пятнаццацігадовым педагагічным стажам. Яе вучні паспяхова паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, удзельнічаюць у раённых прадметных алімпіядах. 

Яна сама неаднойчы брала ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства і заўсёды ўваходзіла ў першую пяцёрку лепшых. Акрамя таго, у Юліі Пятроўны бясспрэчныя лідэрскія якасці. Яна ўзначальвала прафсаюзны камітэт Янкавіцкай школы, з 2008 года была кіраўніком метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства раёна. 

17 год намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце працуе Ірына Аляксандраўна Якаўлева.Тое, што і вучэбны, і выхаваўчы працэсы ў школе на ўзроўні, сведчаць  дасягненні вучняў і педагогаў  установы адукацыі.

Так, на працягу апошніх гадоў школа займае трэцяе месца сярод сярэдніх і базавых устаноў адукацыі па ўсіх паказчыках. Гэта і прафесійная падрыхтоўка настаўнікаў, і ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах, алімпіядах і іншае.

 Больш падрабязна  расказвае адзін з самых маладых дырэктараў у раёне  Юлія Дзеравяга:
– Я – выпускніца Сяляўшчынскай школы. І па волі лёсу зноў вярнулася сюды, толькі ў якасці дырэктара.  Атмасфера, якая пануе тут, мне заўсёды імпанавала. Дзякуй Ніне Іванаўне і Ірыне Аляксандраўне за гэта.

А яшчэ за дапамогу, паразуменне і добразычлівасць у адносінах да кожнага. Увогуле, сёлета ў нашай базавай школе навучаецца 38 вучняў, 17 выхаванцаў наведваюць дзіцячы сада. Для іх навучання і развіцця створаны належныя ўмовы: ёсць камп’ютарны клас, бібліятэка, спартыўная зала, сталовая, абсталяваныя кабінеты.  Набыта мэбля для дзіцячага сада, сталовай, абнавілі посуд.

Якасць адукацыйнага працэсу, безумоўна, залежыць ад педагагічных кадраў. Яго здзяйсняюць 15 настаўнікаў і 1 выхавальнік, 93 працэнты з іх маюць вышэйшую адукацыю, 34 працэнты – вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

У школе працуюць прызёры раённых конкурсаў педмайстэрства “Настаўнік года”, фіналісты абласных  конкурсаў  педагагічнага майстэрства “Педагог-арганізатар года”, “Кіраўнік гуртка” , “Урок года” Н. І. Маісеева, В. П. Лавіцкая, Т. В. Паўлава, І. А. Якаўлева, С. У. Гладун, Р. І. Байкова, Н. І. Кардзюкова. Наша ўстанова, зыходзячы з магчымага патэнцыялу калектыву, дзяцей, бацькоў, выпрацавала накірунак дзейнасці па стварэнні здароўезберагальнага асяроддзя.

 З мэтай па-глыблення і паляпшэння работы з вучнямі, прывіцця інтарэсу да вучэбных прадметаў  арганізавана падрыхтоўка да алімпіяд і функцыянуюць 23 факультатывы, дзякуючы чаму нашы дзеці годна выступаюць на раённых прадметных і дыстанцыйных  алімпіядах, паступаюць у сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя ўстановы адукацыі.

Акрамя таго, наша задача – стварэнне адзінай выхаваўчай прасторы, дзе галоўнымі крытэрыямі з’яўляецца развіццё асобы дзіцяці , фарміраванне ў выхаванцаў агульначалавечых каштоўнасцяў і паняццяў– Дабра, Айчыны, Сям’і.

Ахоп вучняў пазакласнай і пазашкольнай спартыўна-масавай работай складае 100 працэнтаў, у тым ліку дзяцей з неблаганадзейных сямей. Асобна хочацца адзначыць дзейнасць клуба цікавых сустрэч, які ўзначальвае Ірына Аляксандраўна Якаўлева.

Асноўныя формы дзейнасці аб’яднання – сустрэчы за круглым сталом, тэматычныя вечары, конкурсы, выставы, экскурсіі, паходы, даследчая, пошукавая дзейнасць і іншае. Метадычныя матэрыялы па накірунку работы клуба –грамадска-патрыятычным выхаванні – заваявалі Дыплом 2 ступені на абласным конкурсе напрацовак і абагульнення вопыта работы.

Школа – вялікая карціна, якая мае многа фрагментаў. Карціна, напісаная не адным аўтарам, а вынік работы ўсіх, хто мае да яе дачыненне. Мне хочацца, каб жыццё педагогаў Сяляўшчынскай школы, іншых настаўнікаў раёна  была яскравай карцінай творчасці, радасці, прыгажосці. Са святам, паважаныя калегі!

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Голос Россонщины
500

Дополнительные преференции получат молодые специалисты ЖКХ

Ирина Гореликова
488

«Моё детство было босоногим и голодным». Александра Павлюченко о войне, тяжёлом детстве и годах становления

Голос Россонщины
463

Россияне получат бюджетные места в белорусских ВУЗах

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ