Прадпрымальнік Уладзімір Якушэнка адкрыў новы стыльны спорт-бар у будынку фізкультурна-спартыўнага комплекса «Старт». Цырымонія адкрыцця адбылася 8 мая і была прысвечана дню заснавання ПГУП «Уладзімір і Даніла» 9 гадоў таму.Новы бар разлічаны на 30 наведвальнікаў, якія змогуць камфортна размясціцца на ўтульных і зручных канапах за 6 - і 8-мясцовымі сталамі або ўладкавацца за барнай стойкай. Памяшканне, у якім размясціўся спорт-бар, было цалкам рэканструявана. Новае абсталяванне адпавядае ўсім неабходным менавіта для спорт-бара патрабаванням: тут ёсць бар і кухня, устаноўлена неабходная гукавая і відэаапаратура для арганізацыі трансляцыяй, добрая вентыляцыя і гукаізаляцыя, якія вельмі важныя ў такіх установах.
– Са зменамі ў нашым жыцці заўсёды хочацца чагосьці цікавага. Спартыўны бар можа аб’яднаць два асноўных жаданні чалавека: спорт і адпачынак, – адзначае Уладзімір. – Згадзіцеся, спорт збірае і аб’ядноўвае мноства наведвальнікаў. Прыемна бавіць час, хварэючы за спартыўны клуб разам са сваімі сябрамі. Ці пасля трэніроўкі, аднаму альбо з сям’ёй, зайсці перакусіць, адпачыць. У бары можна сумясціць прагляд спартыўных перадач па тэлебачанні, з ужываннем ежы і напояў, якіх тут у асартыменце, як закусак, так і комплексных абедаў. Дзяцей пацешыць шырокі выбар марожанага і сокаў. Таму адкрыццё спорт- бара можа прынесці не толькі маральнае задавальненне, але і, спадзяюся, прыбытак.
Кафэ працуе з 10 раніцы да 22 гадзін вечара.