Спецпроект

ЛЮДИ И СУДЬБЫ

«ЖЫЦЦЁ ЖЫЛІ, ЯК ВЯНОК ПЛЯЛІ»

19 апреля 2013 | 56158 | Татьяна Лопатина | 51467 | 196 | 0 | 0 | 9 | 87 | 133
Менавіта так ахарактарызавалі свой шлюб героі гэтага матэрыялу. У 2013-м годзе Кацярына Трафімаўна і Уладзімір Фёдаравіч Дударавы з вёскі Драгунова адзначаюць 53-ю гадавіну сумеснага жыцця. Паказальная дата, згадзіцеся, а для нашага хуткага часу проста фантастычная.  У адзін з цёплых красавіцкіх дзён я завітала да  Дударавых, каб запытаць пра сакрэты сямейнага жыцця, якія і праз палову стагоддзя дазваляюць глядзець у родныя вочы з цяплом і ласкай.



БАЦЬКА – НАДЗЕЙНАЯ АПОРА ДЛЯ  ПАСЛЯВАЕННАЙ СЯМ’І


Абодва яны нарадзіліся перад самай вайной, таму ёсць у арсенале іх успамінаў і галоднае дзяцінства, і пакуты ваеннага часу. Адно слова «вайна» выклікае ў старых буру эмоцый. Пасля вайны ў сям’і Кацярыны Трафімаўны на 4-х дзяцей засталася адна маці – бацька загінуў, абараняючы Айчыну. А вось юны Валодзечка разам з сястрой засталіся без бацькі і маці, як кажуць, круглымі сіротамі. “Што казаць, не жылі, а выжывалі. Што елі, што апраналі? Маці было вельмі цяжка, ды і мы імкнуліся дапамагаць, чым маглі. Пра Валодзю і казаць нечага – маці растралялі немцы, бацька загінуў на фронце. А ў пасляваенны час галоўнай апорай у сям’і быў бацька – ён і зямлю заарэ, і малатком папрацуе, і капейку нейкую прынясе,” – разважае пажылая жанчына.

ДАСТАТАК
ПРЫЙШОЎ НЕ АДРАЗУ


Ажаніліся яны ў пачатку 1960 года, праз год нарадзіўся іх першынец Анатоль, а яшчэ праз тры гады другі сын – Саша. Трэцяга, малодшага, яны, на жаль, страцілі праз тры тыдні пасля яго нараджэння.

“Без бацькоў нам вельмі цяжка было зажывацца. Усё самі. Напрыклад, хату ў Драгунове муж сам будаваў, прычым, вы не паверыце, начамі. А што рабіць, ён трактарыстам у мясцовым саўгасе працаваў – з цямна да цямна ў полі. І вось пры- едзе ён дадому, трохі падсілкуецца, і ідзём хату будаваць. А пасля працоўнага дня моц ужо не тая, але нічога не зробіш – жыццё патрабавала.

Мы разам дошкі на падлогу апрацоўвалі, а вось печ мне давялося з печніком самой класці – мужа з работы не адпусцілі, дык я і пясок сама насіла, і цэглу. А Валодзя амаль усю мэблю сваімі рукамі зрабіў, я ўжо не кажу пра вокны, дзверы,” – гаворыць Кацярына Трафімаўна.

МЕДАЛЁЎ НЕ АТРЫМАЛІ,
АЛЕ ЎДАРНІКАМІ
ПРАЦЫ БЫЛІ


Адразу пасля школы Кацярына нікуды вучыцца не паступіла – стала кладаўшчыком на калгасным скла-дзе. Спачатку загадвала невялікім памяшканнем, потым прапанавалі быць кладаўшчыком у большым складзе. Але яна не згадзілася:  працоўнае месца размяшчалася ў 4-х кіламетрах ад дому, а гэта вельмі далёка, улічваючы наяўнасць малых дзяцей. Таму некаторы час была паляводам, а потым “перакваліфікавалася” ў даяркі. Была жанчына і дэпутатам райсавета, яе партрэт рэгулярна размяшчалі на Дошцы гонару роднай гаспадаркі.

Мужчына ўсё жыццё быў верны сваёй справе – працаваў механізатарам, з гэтай “пасады” і на пенсію пайшоў.
І муж, і жонча часцяком атрым-лівалі адзнакі – “Ударнік працы”, “Лепшая даярка” і “Лепшы на пасяўной” ці “Лепшы на ўборачнай”. А колькі грамат і падзяк за жыццё яны атрымалі!

Нягледзячы на занятасць на рабоце Дударавы ўвесь час трымалі вялікую гаспадарку: карова, свінні, куры, вялікі агарод. Да слова, ад каровы зусім нядаўна адмовіліся – здароўе ўжо не тое, а вось астатнюю гаспадарку трымаюць.
“А чаго ад зямлі адмаўляцца ці парсючкоў з курачкамі не трымаць? Дзеці і на пасяўную, і на ўборачную прыязджаюць, заўсёды дапамагаюць. І яйкі, і мяса, і садавіна-агародніна – усё сваё!” – гаворыць дбайная гаспадыня.

ДЗЯЦЕЙ НАВУЧЫЛІ
ПРАЦАВАЦЬ І
ЛЮДЗЕЙ ПАВАЖАЦЬ


Калі зайшла размова пра дзяцей,  твары маіх суразмоўнікаў пасвятлелі. Сыны – галоўны гонар у гэтай сям’і. Абодва атрымалі сярэднюю спецыяльную адукацыю і пайшлі працаваць. Абодва с поспехам атабарыліся ў горадзе – працуюць на нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве. У абодвух сыноў добрыя сем’і. Дзеці падаравалі бацькам траіх ўнукаў і аднаго праўнука.

–Ведаеце, гляджу  на сваіх дзяцей і ўнукаў, і душа радуецца. Усё ў іх у парадку: добрая работа, кватэры, новая мэбля ў іх, адпачываюць яны цікава і нас, бацькоў, не забываюць, – кажа шчаслівы бацька.
Але галоўнае, што ўздымае настрой бацькоў, гэта адносіны адзін да аднаго ў сем’ях сыноў. І не толькі таму, што сыны добра выхаваныя, да працы прывучаныя, але і з нявесткамі ім пашчасціла.
–Нявестачкі ў нас з вышэйшай адукацыяй, акуратныя, ветлівыя, клапатлівыя, ні ад якой працы не адмаўляюцца, – разважае гаспадыня.

На маё пытанне, як атрымалася сыноў добрых вырасціць, бацькі ў адзін голас кажуць: нічога такога асабістага не рабілі – навучылі працаваць і людзей паважаць, не красці, не маніць – жыць па чалавечых законах. За такую жыццёвую школу дзеці вельмі ўдзячны бацькам і кожны раз, калі ёсць такая магчымасць, імкнуцца ў бацькоўскі дом, каб дапамагчы ў полі, парадаваць заморскім прысмакам ці проста абняць дарагіх людзей. А ці не дзеля гэтага мы жывём, каб быць патрэбнымі і любімымі?!

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ