Спецпроект

СПЕЦПРОЕКТ "ДЕРЕВЕНЬКА МОЯ"

ЮХАВІЧЫ: ПРАЗ ТУМАН СТАГОДДЗЯЎ ДА СУЧАСНАСЦІ

6 сентября 2013 | 78947 | Ольга Лебедева | 127849 | 207 | 0 | 0 | 22 | 151 | 225
Можаце сабе ўявіць: беласнежны двухпавярховы памешчыцкі маёнтак, вакол – алея з заморскіх дрэў, а па сцежцы на чыстакроўных арабскіх скакунах важна прагульваюцца тры прыгожыя паненкі –  дочкі гаспадара абшараў. На палях жа працуюць прыгонныя: ледзь хто спыніўся – бізун памешчыцкага аканома спрытна пройдзецца па спіне. Калі ж хто стараецца непамерна – гарнец гірсы атрымае ў якасці ўзнагароды. І нясе ў сваю курную хату, каб накарміць дзетвару, мурзатую і басаногую. А адмыцца не так і лёгка – трэба было ў печку лезці…

Сапраўдная гісторыя пад руінамі вайны

Менавіта так малююць вёску Юхавічы Клясціцкага сельсавета патомкі тых, хто жыў тут у дарэвалюцыйны час. Прычым, зваўся населены пункт не вёска, а мястэчка.
Сярод прыгонных была і маці карэннай жыхаркі Юхавіч Кацярыны Мікалаеўны Коршун, якая і распавядала дачцэ пра сваё дзяцінства і маладосць, а таксама пра памешчыка Клемберга, аканома Лемяшэўскага. Апошні, па словах прыгонных, лютаваў штодзённа, караў без меры. Увогуле, людзей за людзей не лічыў – ні прозвішчаў не ведаў, ні пра патрэбы ніколі не цікавіўся.

У маёнтку ж было вокнаў столькі, колькі тыдняў у годзе, а дзярэй 12, як месяцаў.
– Вось пасля рэвалюцыі людзі зажылі, – расказвае Кацярына Мікалаеўна. – Зямля  сялянам, фабрыкі  рабочым, як загадаў Ленін. Нам далі дзве дзесяціны зямлі, выдаткавалі лес на будаўніцтва сядзібы. Зажы-ліся мае тата з маці так, што займелі свой зерняток, дзве каровы, коней. Але радавацца прыйшлося нядоўга – 1929 год з калектывізацыяй унёс свае карэктывы ў жыццё. Людзі і палова маёмасці перайшлі ў калгасы. Усё стала агульнае. Нашай сям’і пакінулі толькі сядзібу і хлеў. Але ж усё роўна жылі весела і дружна – разам працавалі, разам адпачывалі. Вёска гула, а калгас быў перадавы, працвітаў – шчырыя на ўраджай былі ранейшыя памешчыкавы гектары.  Ведалі тады гаспадарку імя Карла Маркса не толькі ў нашам раёне. Перадавая была па ўсіх паказчыках.

Былы маёнтак Клемберга ператварылі ў школу. Выкладалі там і Аляксандр Іванавіч Дзмітрачэнка (пасля – старшыня Расонскага райвыканкама), і Павел Міронавіч Машэраў.
Працаваць было дзе людзям ( а насельніцтва было ў вёсцы больш за 800 чалавек) – функцыянавалі 3 магазіны, леспрамгас, швейная і абутковая майстэрні, пошта, смалзавод,  цэх па перапрацоўцы малака, бальніца, 2 царквы.

Бесклапотнае, шчаслівае дзяцінства Кацярыны, як і іншых юхаўцаў, скончылася, калі прыйшла вайна. Старэйшы брат дзяўчыны, Іван Барысаў, на той момант служыў у Арзамасе. Гаспадар хварэў, таму не пайшоў на фронт ці ў партызаны, а застаўся ў вёсцы. Пасля абвяшчэння вайны ў хуткім часе ў Юхавічы прыйшлі нямецкія захопнікі. Яны размясціліся гарнізонам у будынку школы. Знайшліся і жадаючыя дапамагаць новай уладзе. Бургамістрам абралі выкладчыка нямецкай мовы Волкава, а старастам быў чалавек карыслівы і зласлівы па прозвішчы Кавалёнак. Здавалася б, усё ішло сваім парадкам. Людзі сеялі, аралі, збіралі ўраджай. Нават на танцы збіраліся, якія ладзілі ў будынку былой канторы. Вось там і распрацоўваліся планы па захопу гар-нізона.
А аднойчы ноччу ў хату да Барысавых завіталі партызаны. Сярод іншых – Пётр Машэраў. Пра што гутарылі і аб чым дамовіліся з бацькам нечаканыя госці, Кацярына, якой на тую пару было 12 год, не ведала. Аднак наступнай раніцай фашысты дазналіся, што ў Юхавічы прыходзілі партызаны і выклікалі да сябе кожнага вяскоўца па чарзе.

Выходзілі з канцылярыі людзі збітыя і зняссіленыя. Калі чарга дайшла да матулі Кацярыны, жанчына смела адказала: “Так, заходзіў у хату хтосьці. Але ж было цёмна і я не зразумела, што гэта за візіцёры былі. Спыталі, ці ёсць, што паесці, і пайшлі. Вы ж тут гаспадары, а ахоўваеце вёску дрэнна. Вось і шастаюць чужыя па начах”. Жанчыну адпусцілі і ў той жа дзень каля хаты Барысавых выставілі дзяжурных са зброяй.  Вось так кемлівасць гаспадыні сядзібы выратавала яе насельнікаў ад катаванняў. А праз непрацяглы час паліцаі, якім не выдавалі зброю, запатрабавалі аўтаматы, аргументуючы гэта тым, што абстаноўка небяспечная, партызаны побач. Немцы ім паверылі. А дарэмна – ноччу ўвесь фашысцкі гарнізон быў знішчаны, а паліцаі і юхавіцкія хлопцы-падпольшчыкі пайшлі ў лес і арганізаваўся новы партызанскі атрад. Расказвалі, што адзін з немцаў быў закаханы ў мясцовую жыхарку і, паранены, дапоўз да яе. Жанчына яго схавала і лячыла. Менавіта ён потым і выратаваў юхаўскіх жыхароў, калі прыйшоў карны атрад і ўсіх хацелі спаліць зажыва. Уцалелы немец упэўніў сваіх у тым, што вяскоўцы ведаць не ведалі пра здраду, якая рыхтавалася і не прымалі ў загаворы ніякага ўдзелу. Але ж хаты ўсё роўна падпалілі. Вецер не данёс агонь толькі да апошніх, на ўскрайку вёскі. Там і знайшлі прытулак па некалькі сем’яў – у цеснаце, ды не ў крыўдзе. Пакуль не прыйшло вызваленне. Сярод выратавальнікаў быў і Іван Барысаў – брат Кацярыны Мікалаеўны. 

Ён з асаблівым хваляваннем чакаў гэтага моманту, бо ўжо столькі часу прайшло, як хлопцам ён пакінуў роднае мястэчка.  
…Шаснаццацігадовая дзяўчына пайшла працаваць, як і ўсе аднавяскоўцы, у калгас.
–    Не ведаю, ці то моладзь цяпер кволая,  ці то лянівая, а працаваць не ўмее, – расказвае Кацярына Мікалаеўна. – Мы, пятнаццаці-шаснаццацігадовыя, па 20 сотак жыта жалі ў дзень, па 10 – ільну вырывалі, касілі па 50 сотак. Безумоўна, вёску адбудоўвалі з нуля. Першым чынам зрабілі мост праз раку, потым пабудавалі школу. Бярвенні на сабе насілі – і ніхто не скардзіўся на цяжкі лёс. А галодныя ж былі, нават ветрам хістала.



Кацярына Мікалаеўна працавала звеннявой, а потым,  да выхаду на пенсію – сакратаром у сельскім Савеце. У Юхавічах выйшла замуж, нарадзіла дваіх дзяцей. Цяпер у кожнага з іх – свае сем’і ў Санкт-Пецярбурзе. 6 унукаў і 4 праўнукі наведваюцца да бабулі не так часта, як хацелася б ёй, але ж не забываюць - тэлефануюць, шлюць лісты.

–    А вёска зусім не такая, як была раней, – кажа Кацярына Мікалаеўна.– Бывае, за дзень ніводнага чалавека ў вакно не ўбачыш. Адзін Чырвоны Бор раней даваў столькі прадукцыі, што грымеў на ўвесь Саюз. Шкада, такія землі былі! І нават не хапала ўсім жадаючым…

Няма нічога мілейшага за родны кут

Святлана Мікалаеўна Бегляцова, старэйшына вёскі Юхавічы, асноўнымі праблемамі бачыць дрэннае транспартнае злучэнне вёскі з гарадскім пасёлкам і кінутыя хаты. Апошнія зарастаюць бур’янам, а нашчадкаў няма. Каго было магчыма, адшукала, і сядзібы, набыўшыя гаспадароў, прыведзены ў належны стан,  астатнія ж трэба зносіць.
Увогуле, Святлана Мікалаеўна – незамянімы памочнік сельсавету. Ёй давяраюць людзі, давярае кіраўніцтва, а гэта самае каштоўнае. Жанчына займаецца і афармленнем дакументаў вяскоўцаў, і падаткі збірае, адвозіць у райцэнтр каб заплаціць. Ды і праблемы, з якімі да яе звяртаюцца мясцовыя жыхары заўсёды даносіць да кіраўніцтва Клясціцкага сельвыканкама – то святла няма, то дарогу трэба расчысціць, то з дровамі дапамагчы. Спраў у старэйшыны хапае. Ідуць да яе людзі на ФАП і за медыцынскай дапамогай, і за парадай жыццёвай. У Юхавічах на фельчарска-акушэрскім пункце працуе 14 год, таму ведае кожнага жыхара ад малога да вялікага. У дзень на прыём да медыка звяртаецца 7-10 чалавек, кагосьці жанчына наведвае дома. Людзі паважаюць свайго медыка і старэйшыну, а яна, у сваю чаргу, стараецца для людзей.



Засталося ў вёсцы 157 чалавек, жыццё тут, хаця і памяркоўнае, працягваецца. Прыемна, што прыязджае ў вёску моладзь. Нядаўна вярнулася на радзіму сям’я Кульдзеевых. Наталля пакуль займаецца зборам журавін, спадзяецца, што ў хуткім часе знойдзе работу па душы. Уладзімір, вадзіцель па прафесіі, спрабуе свае сілы ў заробках за мяжой. Чатыры гады назад, калі ў Юхавічах закрылі бібліятэку, дзе працавала Наталля, Кульдзеевы з’ехалі да знаёмых у Чашнікі. Пажылі, паглядзелі і вырашылі – лепей, чым на малой радзіме, не будзе. Цяпер сын і дачка Уладзіміра і Наталлі вучаца ў Клясціцкай школе, а сям’я наладжвае быт у Юхавічах.

З задавальненнем наведваюць вяскоўцы і жыхары прымежнага расійскага мястэчка юхавіцкую краму. Тут ёсць усе неабходныя тавары паўсядзённага попыту, як харчовыя, так і прамысловыя. Акрамя таго, прымаюцца і спраўна выконваюцца заяўкі насельніцтва. Загадвае магазінам Марыя Багданаўна Вераб’ёва, якая прыехала на Расоншчыну з Украіны і засталася жыць у Юхавічах, вырасціла разам з мужам дваіх дзяцей. Планы, кажа прыемная і ветлівая загадчыца, вялікія, стараюцца выконваць.



Штомесячная выручка для сельскага магазіна немалая – каля 200 мільёнаў рублёў.
Нават і на кубачак кавы ёсць, куды завітаць юхаўцам – заўсёды рады наведвальнікам у кафэ “ТирКарнет”.

Так што, хто ведае, можа і знойдуцца яшчэ гаспадары на закінутыя хаціны – і мясціны прыгожыя, і ўсё неабходнае для жыцця ёсць...

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ