Як дзейнічаць у задымленым памяшканні, чым можна дапамагчы пацярпеламу,чаму нельга гуляць з агнём? На гэтыя і іншыя пытанні, якія тычацца забеспячэння асабістай бяспекі, паспрабавалі адказаць выхаванцы трох дзіцячых садоў райцэнтра. На працягу тыдня работнікі РАНС праводзілі заняткі з дашкольнікамі .
Для выхаванцаў арганізавалі літаратурную віктарыну і гульні на пажарную тэматыку. Прапанавалі адгадаць загадкі, а пасля ўручылі ім лістоўкі з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі, адпрацавалі і эвакуацыю ў выпадку пажару.
– Штогод надаць увагу дзецям – гэта ўжо добрая традыцыя выратавальнікаў, – адзначыў намеснік начальніка РАНС Алег Лапкоўскі. – Кожны раз, сустракаючыся з малымі, радуе ўзровень іх эрудыцыі і зацікаўленасці ў пытаннях пажарнай бяспекі. Яны нават лепш дарослых ведаюць адказы на такія пытанні: чаму запалкі дзецям не цацка, а электрычную сетку нельга перагружаць? І самае галоўнае – могуць патэлефанаваць у пажарную службу.