Спецпроект

ТЕМА НОМЕРА

УВАСКРАШЭННЕ ХРЫСТА ДАЗВАЛЯЕ ЛЮДЗЯМ ЗАДУМАЦЦА ПРА ВЕЧНАЕ

5 апреля 2012 | 49527 | Елена Кириллова | 39961 | 193 | 0 | 0 | 10 | 47 | 157
Каталіцкі Вялікдзень, зрэшты, як і праваслаўны, з’яўляецца адным з самых важных рэлігійных святаў хрысціян.  У 2012 годзе яго  святкаванне прыпадае на 8 красавіка. Са словамі віншавання да вернікаў праз газету звярнуўся пробашч рымска-каталіцкай парафіі ксёндз Вячаслаў.

– У гэтым свеце ёсць дзве рэчы, якія не спалучальныя паміж сабой, але ж і ўзаемазвязаныя–    жыццё і смерць. Народная мудрасць сцвярджае: «Якое жыццё – такая і смерць». Кожны, хто жыве, дачакаецца сваёй смерці – гэта праўда зямная, якой складана запярэчыць.

А кожны, хто па-кіне гэты свет,  павінен будзе трымаць справаздачу за пражытае жыццё, і  гэта праўда багаслоўская, якую можна спрабаваць  аспрэчыць, аднак гэта  не будзе на карысць чалавецтва. Тут праявіцца Божая справядлівасць, бо Божы суд  не будзе падкупным.

 Ён будзе аднолькавым для ўсіх – бедных, багатых, для начальнікаў і падначаленых, веруючых і няверуючых. І чалавек, які рыхтуецца адказаць  за кожны  крок свайго жыцця, ён больш людскі, чым той, які жыве і нават пасля смерці спадзяецца выкруціцца ад адказнасці за свае ўчынкі, сцвярджаючы, што пасля таго, як чалавечае сэрца перастае біцца,  нічога не будзе…

Хрысціяне за сваё праведнае жыццё спадзяюцца атрымаць узнагароду спаўна . А свята Уваскрашэння Хрыста яшчэ раз нам нагадвае, што Божая справядлівасць непазбежна надыдзе. І якім  бы ні быў зменлівы гэты свет, не зменіцца вера хрысціян. Варта, каб мы  захоўвалі сталасць у веры і праведным жыцці.

 Касцёл імкнецца дзяліцца радасцю вялікага свята з кожным чалавекам: з тымі,  хто з’яўляецца яго непасрэднымі парафіянам, і з тымі,  хто да яго ставіцца варожа, бо касцёл не мае ворагаў. Хрыстос  нас вучыў: “Любіце ворагаў вашых”.

Вялікдзень –  свята, якое аб’ядноўвае ўсіх хрысціян. У свеце веруючага чалавека– дзень,  да якога трэба рыхтавацца,  і  перш-наперш духоўна. Святкуючы Уваскрашэнне Хрыста,  неабходна прыйсці  ў касцёл і быць на службе. Бо лічыцца, што Літургія, якая адбываецца ў ноч з суботы на нядзелю, – самая важная ў годзе.

Пасля наведвання храма  важна ўсім  разам сабрацца за святочным сталом, дзе абавязкова павінны быць асвечаныя яйкі – сімвал новага жыцця – і соль – сімвал чагосьці трывалага і несапсаванага. Святочны стол пачынаецца з малітвы. Пасля вельмі важна, каб хрысціяне не захавалі гэтую радасць толькі для саміх сябе, а   імкнуліся падзяліцца ёю.

Шаноўныя расонцы, я дзялюся з вамі сваёй  радасцю, віншую ўсіх вас са святам Уваскрашэння Хрыста. Хай у вашых сэрцах заўсёды перамагае любоў, у душах   дабро бярэ верх над злом, праўда над фальшам.  І калі адбудуцца гэтыя  перамены ўнутры нас, то і мы непазбежна калісьці,  напрыканцы свайго жыцця, пачуем словы Хрыста, якія ён сказаў злачынцу, што паміраў побач з ім на крыжы: “Сапраўды кажу табе, яшчэ сёння будзеш са мной у раі”. Хрыстос  праз сваю смерць і ўваскрашэнне кожнаму  з нас здабыў рай. А таму радуйцеся ўжо тут, жывучы на зямлі  і марачы ўвайсці ў Божае Валадарства. Са святам Уваскрашэння  Хрыста!

Запрашаю ўсіх  ў суботу прыняць удзел у святочнай  Літургіі ў касцёле а 22 гадзіне ўвечары і ў нядзелю а 9 гадзіне раніцы.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ