Хтосьці любіць пакрытыкаваць мясцовую ўладу, а вось факты забруджвання таго, што ёй зроблена, не заўважаюць. Бо перш за ўсё для некаторых прадстаўнікоў маладога пакалення новыя абекты добраўпарадкавання, кажучы маладзёжным слэнгам, «далёка фіялетавыя».
Ну што, калі хочацца палузаць семкі і папіць піва? З першага погляду – нічога дрэннага. Толькі вось лузаць трэба ў руку, паперу ці пакет, а не абплёўваць наваколле па дыяметры ў некалькі метраў, не кідаць побач смецце і пустыя бутэлькі.
На фотаздымку бачна у што ператвараюцца пасля падобнага разгулу грамадскія месцы, у дадзеным выпадку – новы аўтобусны прыпынак. Брыдка? Згодна. Ды і на гэтую лаўку прысаджвацца зусім няма жадання.
Згадзіцеся, добраўпарадкаванне нашага райцэнтра праводзіцца не для таго, каб хтосьці яго забруджваў і заплёўваў, а для камфорту і ўтульнасці людзей, у тым ліку і іх саміх. Давайце ўсе разам культуру паводзін нашай моладзі, якая часта знаходзіцца на нулявой адзнацы, хоць крыху паспрабуем падняць уверх.