З 11 па 15 студзеня праходзіў абласны этап рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах. Сямёра пераможцаў раённых этапаў дэманстравалі свае веды. І як вынік – з абласнога інтэлектуальнага спаборніцтва трое нашых удзельнікаў вярнуліся дыпламантамі розных ступеняў, а адна з іх у хуткім часе рыхтуецца ўзяць прыступку рэспубліканскага алімпу.

Аліна Юрчанка не раз станавілася прызёрам раённых алімпіяд па прадметах. І цяпер ёй шчодра «ўсміхнулася» фартуна – дзяўчына ўзяла Дыплом I ступені на абласной алімпіяде па беларускай мове і літаратуры.
Дыпломам III ступені ўзнагароджана Злата Шаўчанка. Яна таксама прадстаўляла наш раён у алімпіядзе па роднай мове.
На алімпіядзе па працоўным навучанні наш раён прадстаўлялі дзевяцікласніцы Ганна Кісялёва, якая, дарэчы, прывезла дадому Дыплом III ступені, і Алена Кандрацьева. Дзяўчынка атрымала Падзяку.