Спецпроект

СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО

СТАРАЖЫЛ СЕЛЬГАС ВЫТВОРЧАСЦI

31 августа 2012 | 58476 | Пётр Чимковский | 82791 | 209 | 0 | 0 | 18 | 131 | 258
Брыгадзір малочнатаварнай фермы “Амосенкі” сельгаспрадпрыемства “Краснаполле” Галіна Іванаўна Нікалаева адзін са старажылаў гаспадаркі. Калісьці ў мясовым саўгасе працавалі яе бацькі, і яна пасля заканчэння Тродавіцкай школы вырашыла звязаць свой лёс з сельгасвытворчасцю.

Тры гады спасцігала ветэрынарную навуку ў Ідрыцкім саўгасе-тэхнікуме, потым дзевяць гадоў адпрацавала па спецыяльнасці ў Астраўскім раёне Пскоўскай вобласці. Але ж пасля смерці маці бацька Галіны папрасіў дачку вярнуцца на малую радзіму, бо вельмі цяжка было жыць аднаму. Таму ў 1981 годзе Галіна Іванаўна разам з мужам Віктарам Аляксандравічам і  дзецьмі Надзеяй і Уладзімірам пераехала ў Краснаполле. З таго часу як уладкавалася, тады яшчэ ў саўгас, так і працуе ў гаспадарцы па сённяшні дзень. Жанчына займалася тым участкам, дзе неабходна былі яе прафе-сійныя веды і ўменне.
У 2000 годзе яны спатрэбіліся на ферме вёскі Амосенкі, калектыў якой застаўся без кіраўніка.

– Я, канешне, згадзілася на прапанову стаць брыгадзірам, бо ніколі не ўмела адмаўляцца ад працы, – успамінае Галіна Іванаўна. – Але колькі слёз  было выплакана ў падушку, бо амосенская ферма не толькі ўяўляла, мякка гаворачы, не самае лепшае відовішча, ды яшчэ і была самай апошняй па вытворчасці малака ў саўгасе.
Сапраўды, ферма ў Амосенках была пабудавана ў далёкім 1964 годзе. За трыццаць шэсць гадоў яна не бачыла капітальнага рамонту: сцены і столь паступова развальваліся, гной даяркі убіралі  ўручную, малако пасля дойкі цягалі ў бітонах, а калі зламаўся транспарцёр для раздачы кармоў, то і сянаж з сіласам насілі да кармушак насілкамі. Магчыма таму, і малака тут практычна не даілі. Па словах Галіны Іванаўны, у адной з даярак была група ў 37 кароў і толькі 10 з іх давалі малако. Але колькі, нават сказаць смешна: 50 літраў у дзень. Аднак  новы брыгадзір не апусціла рукі, а крок за крокам выпраўляла становішча. Пачала з аднаўлення статка. Паступова непрадукцыйных і старых кароў замянілі цялушкамі, перагледзелі рацыён кармлення. І ўжо праз пяць гадоў ферма ў вёсцы Амосенкі стала адной з лепшых у сельгаспрадпрыемстве.

У 2007 годзе жывёлагадоўчыя памяшканні дачакаліся рэканструкцыі. Практычна з фундамента былі ўзведзены новыя сцены, зманціравалі новы дах. Унутры ўстанавілі транспарцёр для гноевыдалення,  яшчэ праз два гады для фермы закупілі малакаправод.

Сёлета  сюды зноў прыехалі будаўнікі і шэфы, бо за лета планавалася стварыць самыя спрыяльныя ўмовы, як для дойнага статка, так і жывёлаводаў. Рамонтныя работы падыходзяць да завяршэння: на даху ёсць празрыстыя лісты шыферу, што прапускаюць у памяшканне шмат святла, дах прыстасаваны для праходжання кормараздатчыка каля кармавога стала, якога раней не было ( на здымку ўнізе). Дадайце сюды новае стойлавае абсталяванне, новыя сістэмы водапаення і гноевыдалення, новую малочную з трохтонным халадзільнікам “МОР-3”, а яшчэ санітарны пакой, дзе цяпер  абсталёўваюць душавую кабіну, умывальнік і туалет. Побач з фермай манціруецца новы арачнік для ўтрымання 200 галоў маладняку.



– Калі б у 2000 годзе мне сказалі, што на нашай ферме можна будзе памыцца, напэўна, засмяялася б  і не паверыла, – дзеліцца Галіна Іванаўна. – Для даярак, якія працавалі ў той час, гарачая вада і цёплыя памяшканні, што атапліваюцца спецыяльным катлом, былі накшталт касмічнага карабля.  А цяпер усё гэта становіцца рэальнасцю. Толькі старанна выконвай свае службовыя абавязкі, бо ўсе ўмовы для гэтага створаны выдатныя.

– Колькі людзей працуе на ферме? – пытаюся ў жанчыны.
– Каля 300 галоў дойнага статка абслугоўваюць чатыры асноўныя і два падменныя аператары машыннага даення, адна цялятніца, чатыры кармачы і слесар. Не хапае яшчэ адной цялятніцы і начнога  вартаўніка. Не вельмі людзі жадаюць ісці працаваць у сельскую гаспадарку. Таму кожнага  імкнёмся берагчы, асабліва, калі чалавек працуе, як  напрыклад, аператары машыннага даення Вольга Мікалаеўна Саўрас і Святлана Рыгораўна Луферава, жывёлавод Аляксандр Васільевіч Леўчанка. Яны і складаюць касцяк калектыву.

– Наколькі  паспяхова спрацавалі амосенскія жывёлаводы за сем месяцаў 2012 года?
– Мы, як і раней, працягваем заставацца адной з лепшых фермаў гаспадаркі. За сем месяцаў 2012 года на нашым рахунку 575 тон малака, што на 85 тон больш, чым за адпаведны перыяд 2011 года. Ад кожнай каровы ўжо атрымалі 2 379 кілаграмаў малака, а за сем месяцаў летась было 2 192 кілаграмы. Штодзень ад каровы аператары надойваюць 11,7 кілаграма. Таму я ўпэўнена, што 2012 год наогул складзецца і стане для нас паспяховым. 

На падобнай аптымістычнай ноце я і развіталася з Галінай Іванаўнай, пажадаўшы ёй і надалей заставацца ў ліку лепшых у раёне брыгадзіраў фермы.  На што жанчына ўсміхнулася і адказала: “Мой час ужо выйшаў. Я тры гады  працую маючы права  на заслужаны адпачынак. Трэба месца ўступаць маладым і перспектыўным. За імі будучае!”.

Маргарыта АЛЯКСЕЕВА.
Фота аўтара.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ

лучшая газета

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май | 2024-июнь | 2024-июль | 2024-август | 2024-сентябрь | 2024-октябрь | 2024-ноябрь | 2024-декабрь | 2025-январь | 2025-февраль | 2025-март | 2025-апрель | 2025-май | 2025-июнь | 2025-июль | 2025-август | 2025-сентябрь | 2025-октябрь | 2025-ноябрь | 2025-декабрь | 2026-январь | 2026-февраль | 2026-март | 2026-апрель | 2026-май | 2026-июнь |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 | 2025 | 2026 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ