Спецпроект

КАЛЕЙДОСКОП

ЯЕ ПРАФЕСІЯ – ДАБРЫНЯ І МІЛАСЭРНАСЦЬ

6 марта 2013 | 41772 | Татьяна Лопатина | 29077 | 115 | 0 | 0 | 16 | 30 | 89
Ёсць шчаслівыя людзі, якія багатыя на дзяцей і ўнукаў, а Галіна Віктараўна Власенка, наадварот, багатая на бацькоў. Вы скажаце, што гэта немагчыма?  Магчыма, калі ты працуеш загадчыцай аддзялення кругласутачнага знаходжання і займаешся стварэннем годных умоў і арганізацыяй догляду за 25 старымі, больш дзесяці з якіх адзінокія і не маюць родных.

Галіна Віктараўна ўзначаліла ўстанову чатыры гады таму. Да гэтага пятнаццаць гадоў працавала загадчыцай Заборскай сельскай бібліятэкі, яшчэ раней – музычным кіраўніком у школе і выхавацелем у дзіцячым садзе. А па спецыяльнасці жанчына – кіраўнік харавога калектыву. Яе яна атрымала ў Віцебскім вучылішчы мастацтваў.
–Так склалася, што пачынала працаваць з маленькімі дзецьмі, а заканчваю – з пажылымі людзьмі, – усміхаецца Галіна Віктараўна. –  Як быццам бы прайшла шлях даўжынёй у цэлае чалавечае жыццё.

… Яна не ўтойвае, што першыя месяцы на новай пасадзе даліся нялёгка. Жанчына без слёз і валер’янкі не магла глядзець на адзінокіх або кінутых дзецьмі і ўнукамі старых, якія вымушаны дажываць у дзяржаўнай установе. Большасць з іх трапілі сюды па стане здароўя, бо не маглі самі сябе абслугоўваць, але былі і такія, што ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання шукалі выратаванне ад адзіноты.

Хапала праблем і з калектывам установы, а калі больш дакладна, з дысцыплінай і адказнымі адносінамі да выканання службовых абавязкаў. У выніку з 12 чалавек Галіна Віктараўна па розных прычыных расталася з 8. Цяпер з ёй працуюць людзі, якім яна поўнасцю давярае, а старыя  удзячны за ўвагу і добрыя словы. 

…Працоўны дзень гаспадыні аддзялення пачынаецца  ў восем гадзін раніцы. Першым чым зайсці ў службовы кабінет, яна абавязкова абыходзіць усе жылыя пакоі, вітаецца з бабулямі і дзядулямі, пытае ў іх, як тыя спалі, што іх турбуе. Потым непрацяглая  планёрка з персаналам, пасля якой кола шматлікіх клопатаў загадчыцы раскручваецца ўсё з большай сілай.

–    Мы робім усё магчымае, каб пажылым людзям у нашым агульным доме было зручна і ўтульна, – расказвае Галіна Віктараўна. –  Штодзень  павары гатуюць для іх пяціразовае харчаванне. Чацвер – дзень, калі бабулі і дзядулі наведваюць лазню, што размешчана на нашай тэрыторыі. З забаў– прагляд тэлебачання (мужчыны аддаюць перавагу інфармацыйным праграмам, а вось жанчыны з задавальненнем глядзяць любімыя серыялы), гульні, якія штодзень арганізоўвае адзін з сацыяльных работнікаў. Частыя госці ў нашым доме самадзейныя артысты з Заборскага і Краснапольскага сельскіх Дамоў культуры, мясцовыя школьнікі, бібліятэкар. Старыя пры жаданні і ў суправаджэнні сацыяльнага работніка могуць наведваць бібліятэку, магазін, пошту. А яшчэ мы адзначаем святы, дорым падарункі, любім добрую песню. Нават салісты свае ёсць: Антаніна Паўлаўна Гігель, Роза Іосіфаўна Дзмітрачэнка і Крайнет Іванавіч Бабака. Яны вельмі душэўна спяваюць пад гармонік, бо і на гарманіста, Уладзіміра Васільевіча Гусакова, мы багатыя.

Адным словам, жывём поўным жыццём, у якім нават каханню ёсць месца, бо яму, як вядома, усе ўзросты падуласныя. Быў выпадак, што двое пажылых людзей хацелі афіцыйна зарэгістраваць свае адносіны, мы ўжо  пачалі для іх рыхтаваць асобны пакой. Аднак мужчына цяжка захварэў і ў хуткасці памёр, таму вяселля не адбылося.

…Кола абавязкаў Галіны Віктараўны з прыходам вясны і лета яшчэ больш пашыраецца. Бо дадаецца добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі і догляд за агародам, дзе для пажылых людзей супрацоўнікі ўстановы вырошчваюць цыбулю, агуркі, памідоры і г.д. Бабулі і дзядулі любяць прыйсці да градак і пачаставацца свежай гароднінай.

Да слова, на сённяшні дзень у аддзяленні кругласутачнага знаходжання пражываюць 15 мужчын і 10 жанчын. Самаму маладому з іх – 49 гадоў (гэты мужчына мае інваліднасць), самаму пажылому – 92. І кожны дзень іх жыцця  побач Галіна Віктараўна, якая для многіх сапраўды стала дачкой. «Галачка», «дачушка», «дзетка» – менавіта так, з цеплынёй і любоўю, звяртаюцца старыя да жанчыны. Значыць, заслужыла яна падобныя адносіны, змагла стаць сваёй, роднай.

Са святам, паважаная Галіна Віктараўна! Здароўя, міру і дабрабыту Вам, Вашым родным і старым, якія таксама для Вас сталі блізкімі людзьмі.

Искать похожите статьи:

НОВОСТИ БЕЛТА
ПОПУЛЯРНОЕ ЗА НЕДЕЛЮ
Елена Кириллова
185

О жизни и смерти. Интервью с судмедэкспертом Алексеем Сыпко

Ирина Гореликова
174

Любовь никогда не проходит, или Секрет семейного долголетия от Николая и Валентины БОРОВИК из Клястиц

Евгения Кириллова
147

«Я чётко шла к цели, хотела учиться в Минске» Как сдать экзамены и поступить

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ
АРХИВ ГАЗЕТЫ
0000-00 | 2007-декабрь | 2010-февраль | 2010-март | 2010-апрель | 2010-май | 2010-июнь | 2010-июль | 2010-август | 2010-сентябрь | 2010-октябрь | 2010-ноябрь | 2010-декабрь | 2011-январь | 2011-февраль | 2011-март | 2011-апрель | 2011-май | 2011-июнь | 2011-июль | 2011-сентябрь | 2011-октябрь | 2011-ноябрь | 2011-декабрь | 2012-январь | 2012-февраль | 2012-март | 2012-апрель | 2012-май | 2012-июнь | 2012-июль | 2012-август | 2012-сентябрь | 2012-октябрь | 2012-ноябрь | 2012-декабрь | 2013-январь | 2013-февраль | 2013-март | 2013-апрель | 2013-май | 2013-июнь | 2013-июль | 2013-август | 2013-сентябрь | 2013-октябрь | 2013-ноябрь | 2013-декабрь | 2014-январь | 2014-февраль | 2014-март | 2014-апрель | 2014-май | 2014-июнь | 2014-июль | 2014-август | 2014-сентябрь | 2014-октябрь | 2014-ноябрь | 2014-декабрь | 2015-январь | 2015-февраль | 2015-март | 2015-апрель | 2015-май | 2015-июнь | 2015-июль | 2015-август | 2015-сентябрь | 2015-октябрь | 2015-ноябрь | 2015-декабрь | 2016-январь | 2016-февраль | 2016-март | 2016-апрель | 2016-май | 2016-июнь | 2016-июль | 2016-август | 2016-сентябрь | 2016-октябрь | 2016-ноябрь | 2016-декабрь | 2017-февраль | 2017-март | 2017-апрель | 2017-май | 2017-июнь | 2017-июль | 2017-август | 2017-сентябрь | 2017-октябрь | 2017-ноябрь | 2017-декабрь | 2018-январь | 2018-февраль | 2018-март | 2018-апрель | 2018-май | 2018-июнь | 2018-июль | 2018-август | 2018-сентябрь | 2018-октябрь | 2018-ноябрь | 2018-декабрь | 2019-январь | 2019-февраль | 2019-март | 2019-апрель | 2019-май | 2019-июнь | 2019-июль | 2019-август | 2019-сентябрь | 2019-октябрь | 2019-ноябрь | 2019-декабрь | 2020-январь | 2020-февраль | 2020-март | 2020-апрель | 2020-май | 2020-июнь | 2020-июль | 2020-август | 2020-сентябрь | 2020-октябрь | 2020-ноябрь | 2020-декабрь | 2021-январь | 2021-февраль | 2021-март | 2021-апрель | 2021-май | 2021-июнь | 2021-июль | 2021-август | 2021-сентябрь | 2021-октябрь | 2021-ноябрь | 2021-декабрь | 2022-январь | 2022-февраль | 2022-март | 2022-апрель | 2022-май | 2022-июнь | 2022-июль | 2022-август | 2022-сентябрь | 2022-октябрь | 2022-ноябрь | 2022-декабрь | 2023-январь | 2023-февраль | 2023-март | 2023-апрель | 2023-май | 2023-июнь | 2023-июль | 2023-август | 2023-сентябрь | 2023-октябрь | 2023-ноябрь | 2023-декабрь | 2024-январь | 2024-февраль | 2024-март | 2024-апрель | 2024-май |

0000 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ГОРОСКОПЫ ПО ЗНАКУ ЗОДИАКА



ССЫЛКИ НА РЕСУРСЫ
Россонский районный исполнительный комитет
Витебское областное управление МЧС РБ
Официальный сайт Россонской средней школы имени П.М. Машерова
Туризм и отдых в Россонском районе
Детский правовой сайт
ГЛХУ Россонский лесхоз
ВИДЕО О РОССОНАХ
ФОТОРЕПОРТАЖИ